Беларускі гурт Tonqixod будзе адной з зорак фестывалю Halfway ў Беластоку



Беларускі гурт Tonqixod будзе адной з зорак фестывалю Halfway ў Беластоку. У апошнія выходныя чэрвеня на сцэне амфітэатра ля Падляшскай оперы і філармоніі выступяць таксама музыкі з Вялікабрытаніі, Злучаных Штатаў, Ірыландыі ды Швейцарыі.

Фестываль альтэрнатыўнай, фолькавай і бардаўскай музыкі Halfway адбудзецца 7-ы раз у Беластоку. Як кажа арганізатарка мерапрыемства Ілона Карпюк, выступы самых лепшых у апошнім часе беларускіх гуртоў ужо ўпісаліся ў каларыт фестывалю.

Tonqixod сярод рок-гуртоў, якія карыстаюцца з сваёй творчасці рознымі плынямі, але ўсё ж іх можна лічыць беларускім рок-гуртом і гэта адзін з найлепшых рок-гуртоў за мінулы 2017 год па выніках беларускіх экспертаў. Яны палічылі апошні альбом адным з найлепўшях з тых, што з’явіліся летась беларускай сцэне. Мы вельмі рады, што гэты гурт выступіць на Halfway.

Halfway сёлета пройдзе з 29 чэрвеня па1 ліпеня ў памяшканнях Падляшскай оперы і філармоніі. Выступяць вядомыя музыкі бардаўскай ды аўтарскай плыні Seasonal (PL) Jane Weaver (GB) ды Low (US). Tonqixod выступіць у апошні дзень фестывалю, у нядзелю ў 18.15.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток