Беларускі мартыралог: „Абліччы і стыгматы”



У прасторы Аб’яднання Беларусаў Германіі „Разам” прадстаўлена выстава, дзе ў якасці арт-аб’ектаў – партрэты беларускіх палітвязняў, – распавяла адная з галоўных араганізатарак Ксіша Ангелава:

„Там няма герояў. Гэта рысы чалавека, які часцей за ўсё пасміхаецца. Гэта твары ахвяраў шматлікіх пакаяльных відэа”.

Як адзначыла Ксіша Ангелава, у планах – вандроўка выставы па нямецкіх гарадах. Гэта – дадатковая нагода для напісання лістоў палітвязням і абмеркавання сітуацыі ў Беларусі.

Беларускае Радыё Рацыя