Фэст “Крыначка” завяршыў святкаванні Пяцідзясятніцы



Восем калектываў – беларускай песні ды танцавальны – маглі пабачыць і пачуць жыхары Гайнаўкі ў час беларускага народнага фэсту “Крыначка”. 

Сваю назву мерапрыемства ўзяло ад Крыначкі – урочышча ў Белавежскай пушчы, дзе знаходзіцца крыніца з цудадзейнай вадой і дзе вельмі святочна адзначаецца трэці дзень Спаслання Духа Святога.

“З раніцы маліліся ў Крыначцы, пасля людзі гуляюць на канцэрце”, – кажа Васіль Сегень з Беларускага грамадска-культурнага таварыства:

Можна паслухаць беларускую песню, праўда, ужо крыху ў іншым выкананні, лепшай апрацоўцы, чым гэта бывала калісьці, калі народ сустракаўся ў вёсках і вельмі прыемна бавіў час. Былі тады народныя забавы, былі песні, танцы. Гэта ўжо крыху іншая форма, але паклон і адгалосак таго, чым жыў наш народ яшчэ не так даўно.

Зоркай мерапрыемства быў народны ансамбль народнай песні “Заранак” з Бярозы. Народны беларускі фэст “Крыначка” зладзілі супольна Гайнаўскі дом культуры ды Беларускае грамадска-культурнае таварыства.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка

Фота аўтара