Беларускі пагранкамітэт „не бачыць аб’ектыўных прычын” для закрыцця „Кузніцы Беластоцкай”



Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі пракаментаваў рашэнне польскіх уладаў закрыць міжнародны аўтадарожны пункт пропуску „Кузніца Беластоцкая” на мяжы дзвюх краін.

„Аб’ектыўных прычын для прыняцця такога рашэння беларускі бок не бачыць”, — гаворыцца ў кароткім прэс-рэлізе ведамства.

Адзначаецца, што пры аднаўленні працы пункта пропуску ” беларускія службы гатовыя забяспечыць афармленне ў штатным рэжыме” (з боку РБ — „Брузгі”).

Пункт пропуску „Кузніца Беластоцкая” закрываецца 9 лістапада ў 7.00 па мясцовым часе (у 9.00 па менскім) у сувязі са спробай вялікай групы нелегальных мігрантаў прарвацца ў Польшчу.

8 лістапада прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда правёў нараду з сілавікамі і абмеркаваў сітуацыю на мяжы з кіраўнікамі Літвы, Латвіі, Эстоніі, Украіны, Грузіі і Казахстана, а таксама з беларускім дэмакратычным лідарам Святланай Ціханоўскай.

9 лістапада на надзвычайнае пасяджэнне збярэцца парламент краіны.