Беларускі школьны тэатр з Беластоку



Беларускі тэатр з наймалодшымі акцёрамі. У беластоцкім Цэнтры праваслаўнай культуры паказалі спектаклі ў выкананні дзяцей.

Маладыя акцёры – гэта вучні Пачатковай школы № 4 у Беластоку. Рыхтаваліся ад пачатку навучальнага году. Гульня ў тэатр гэта таксама навука, – адзначыла рэжысёрка Яаана Троц.

– Выходзім перад людзьмі. Хочам нешта сказаць, перадаць, паведаміць… Здаецца, такая гульня ў тэатр. Але гэта сапраўды вучыць пэўнасці, вучыць перамагаць сябе. Спосабам гульні, мне здаецца, можна таму навучыцца.

У час мерапрыемства можна было паглядзець два беларускія спектаклі. Усе яны паўсталі ў рамках пазалекцыйных тэатральных заняткаў у Пачатковай школе № 4.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара