Беларускі тыдзень у Беластоку



У Беластоку апошні тыдзень чэрвеня быў аб’яўлены беларускім. У гэты час гасцей з Беларусі чакаюць зніжкі ў некаторых турыстычных і гастранамічных установах горада. Да акцыі далучылася сярод іншых і рэстарацыя ў цэнтры гораду.

Кажуць мэнэджэр Беата Сарновска і гаспадыня рэстарацыі Марта Радыльска:

– Горад Беласток быў арганізатарам гэтай акцыі. І мы далучыліся да яе. І калі акцыя будзе мець поспех, то надалей мы самі можам арганізаваць такія зніжкі, без гарадской акцыі.

– Тыдзень беларускі. Варта запрасіць беларусаў да нас, тым больш, што яны часта прыязджаюць у Беласток. У рамках гэтага тыдня робіцца зніжка 12% ад цэлай сумы, якая будзе выдаткаваная кліентам у нас. 

– Запрашаем гасцей з Беларусі.

Зніжкі чакаюць беларускіх гасцей да 30 чэрвеня, таму ахвочым варта запланаваць сваю паездку на бліжэйшыя выходныя і пазнаёміцца з горадам, які прапануе турыстам з Беларусі магчымасці не толькі выгаднага шопінгу, але і прыемнага адпачынку. Падрабязную інфармацыю аб мерапрыемстве і поўны спіс партнёраў можна убачыць на сайце www.polsha24.com.

Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя