Беларускіх кантрабандыстаў затрымалі ў Саколцы



Як паведамляе прэс-служба падляшскай паліцыі, у пятніцу, 31 снежня, увечары паліцыянты ў Саколцы затрымалі для праверкі машыну Volvo. Кіроўца і пасажыр – грамадзяне Беларусі, якія перавозілі ў машыне чатырох грамадзян Сірыі, якія нелегальна трапілі на тэрыторыю Польшчы. Акрамя таго, у беларускай пасажыркі знайшлі невялікую колькасць ecstasy.

Кіроўца і пасажырка затрыманыя, машына знаходзіцца на паркінгу паліцыі. Грамадзян Сірыі перадалі Памежнай ахове.

Беларускае Радыё Рацыя