Беларускія дзіцячыя прэзентацыі ў Белавежы



У мясцовым кінатэатры “Зубр” вучні пачатковай школы паказалі спектакль “Шчасце ж яно не чакае” паводле тэксту Юркі Геніюша. Таксама адбыўся міні-канцэрт. Усё – на беларускай мове.

SONY DSC

“Дзеткі ў большасці толькі пачынаюць вывучаць мову, або вучацца беларускай мове другі год,” – кажа Аліна Ваўранюк, якая падрыхтавала песенны гурт:

– У Белавежы склалася спецыфічная сітуацыя, бо большасць з гэтых дзетак – дзеці прыезджых. І гэта такама цікава, што людзі звонку даюць нам, беларусам, прыклад таго, што варта карыстацца беларускай мовай і вывучаць яе, бо шматмоўнасць яшчэ нікому не зашкодзіла.

Спектакль ды мерапрыемства ўцэлым -гэта вынік трохмесячных тэатральных майстар-класаў, якія вяла Яанна Стэльмашук-Троц. Галоўным арганізатарам выступіў Адукацыйны фонд  імя Яцка Куроня.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара