Беларускія Дзяды ў Беластоку



Беларусы Беластока сабраліся на праваслаўных могілках Усіх Святых, дзе пахаваныя такія беларускія дзеячы, як Мікола Чарнецкі, Кастусь Кіслы, Юрый Геніюш ды іншыя.

Кажа каардынатар Беларускай нацыянальнай памяці ў Беластоку Аляксей Трубкін:

– Хацелася б канешне, каб усё ж такі не толькі беларусы Беластока, але і беларусы, што прыязджаюць, ведалі пра месцы, дзе пахаваныя дзеячы, якія зрабілі свой значны ўнёсак у беларускую справу. Будзем старацца праводзіць гэтыя акцыі штогод, і каб у іх прымала як мага большая колькасць людзей.

Удзельнікі ўшанавання наведалі пахаванні беларускіх дзеячаў ды запалілі знічы.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя