Беларускія кансервы завезлі ў Расею пад выглядам крышталя
Смаленскія мытнікі спынілі тры аўтамабілі, якія ехалі з боку Беларусі. Пры праверцы высветлілася, што яны перавозілі мясную прадукцыю пад выглядам іншага тавару.

Па дакументах у аўтамабілях павінны былі перавозіцца пластмасавыя скрыні, посуд з крышталя, трыаксід дзімыш’яка і агароднінныя кансервы, паведамляе Упраўленне Рассельгаснагляду па Бранскай, Смаленскай і Калужскай абласцях. Замест гэтага тавару ў машынах знаходзіліся мясныя кансервы агульнай вагой амаль 3 тоны. Згодна з маркіроўкай, яны былі вырабленыя ў Беларусі. Перавозчыкі не змаглі прад’явіць на іх суправаджальныя дакументы.
Грузы былі затрыманыя.
