Беларускія музыкі актыўна далучаюцца да валанцёрскай дзейнасці



Беларускія музыкі актыўна далучаюцца да валанцёрскай дзейнасці Украіны. Так, чальцы сярэднявечнага гурта “Lity Taler” паспелі не толькі выступіць на дабрачынным канцэрце “Help Ukraine”, які ладзіў фонд “Жыві”, але і папрацаваць у самой арганізацыі.

Пра свае стасункі з аб’яднаннем распавялі музыкі калектыву “Lity Taler”.

-Там працуюць два нашыя хлопцы, два суседа. Адзін з іх жыў у нас каля трох месяцаў. Мы туды самі ездзілі час ад часу валанцёрыць. Дабрачынныя канцэрты – гэта заўсёды канцэрты з душой. Таму што канцэрты за ганарары – гэта таксама крута, натхненна і весела. Але дабрачынныя канцэрты – ты дакладна ведаеш, навошта ты ўсё гэта робіш. Ты робіш гэты свет лепшым.

-А яшчэ ў Варшаве – гэта сустрэча сяброў і беларускіх музыкаў.

Дарэчы, па словах музыкаў, цікавасць да сярэднявечнай музыкі з Беларусі назіраецца не толькі ўнутры дыяспары, але з боку польскіх арганізатараў імпрэз.

Таму міжнародныя музычныя адносіны паміж краінамі могуць пашырацца і ўмацоўвацца.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]