Беларускія памежнікі палагаднелі?



Фактычна поўнымі ходзяць аўтобусы праз беларуска-польскую мяжу, нягледзячы на другую хвалю каронавірусу і абмежаванні з выездам з краіны раз на паўгады.

Беларускія памежнікі сталі менш патрабаваць адмысловых тлумачэнняў і перакладаў дакументаў, распавялі жыхары Берасця, якія апошні тыдзень ехалі ў краіну-суседку:

– Перасякалі мяжу 31.01, ехалі аўтобусам, ехалі як студэнты. Праблем з пакупкай квіткоў не было. На мяжы пытанняў не ўзнікла, як на беларускай, так і на польскай усё нармальна. Папрасілі візу, студэнцкі і там дзе мы вучымся афіцыйна, копію, і ўсё, прапусцілі.

На дадзены момант не вядома, калі менавіта будуць знятыя абмежаванні на выезд з Беларусі. Калі верыць афіцыйнай прычыне – каронавірусу, то бліжэй да лета.

Беларускае Радыё Рацыя