У Вольцы Выганоўскай прагучалі беларускія песні



У гэтай вёсцы, што ў гміне Орля на Падляшшы, адбыўся этнаграфічны фэст з цыкла «І тут жывуць людзі». Выступілі калектывы з Гайнаўшчыны, Бельшчыны, а таксама з Беластока. “Самае галоўнае, што гэта супольная, пазітыўная сустрэча”, – кажа Даніэль Сакоўскі з калектыва “Метро”:

–  Людзі бавяцца. Мы хочам, каб яны гулялі, спявалі разам з намі, каб быў увесь час кантакт з публікай. Такая традыцыя ўвесь час развіваецца. Як бачым, на гэтым фэсце ёсць і старыя, і маладыя людзі.

Галоўным арганізатарам этнафэстаў з цыкла «І тут жывуць людзі» ёсць Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы.

[Not a valid template]

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара

[manual_related_posts]