Беларускія сілавікі рабілі падкоп на мяжы



Польскія памежнікі заявілі, што шасцёра беларускіх жаўнераў рабілі падкоп пад металічнай агароджай на граніцы.

Здарэнне адбылося каля Дубічаў Царкоўных у Гайнаўскім павеце Падляшскага ваяводства. У тым месцы раней мігранты рэгулярна рабілі спробы нелегальна перайсці з Беларусі ў Польшчу.

Аднак пасля ўстаноўкі польскім бокам 5-метровага плоту (яго будаўніцтва заканчваецца ў канцы чэрвеня) у нелегалаў узнікла праблема, як яго пераадолець.

Польскі патруль заспеў беларускіх салдат за працай, яны былі вымушаны яе спыніць.

[manual_related_posts]