Беларускія танцы і калядкі ў Беластоку



Прэм’еры беларускіх танцаў і калядкі на розных мовах – так правялі святочную сустрэчу дзеці з пачатковай школы №4 у Беластоку. Тут, як штогод, праходзіць урачысты калядны вечар, у якім бяруць удзел цэлыя пакаленні сем’яў. За падрыхтоўку мерапрыемства адказная настаўніца беларускай мовы Аліна Ваўранюк:

Раблю тое, чаго ў нашай школе яшчэ ніколі не было. Вывучыла з дзецьмі калядкі розных народаў: беларускую, украінскую, іспанскую, габрэйскую, літоўскую, славацкую, ангельскую.

– Думаю, спадарыня настаўніца пабачыла, як я стараюся, і выбрала мяне выступаць. Я вельмі гэта люблю. Гэта цікава і прыемна.

– Прыемна, калі ёсць моманты, калі можна на іх глядзець, слухаць, а пасля павіншаваць з выступам. І галоўнае, каб як мага больш іх брала ўдзел у такіх мерапрыемствах, а мы разам з імі.

Падчас святочнага вечара таксама агучылі вынікі конкурсу беларускай песні, які прайшоў у лістападзе мінулага года.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтаркі