Беларускія вячоркі ў Старым Беразове
У вясковым клубе ў Старым Беразове, што на Гайнаўшчыне, прайшлі беларускія вячоркі прысвечаныя калядным традыцыям. Мерапрыемства ладзіць Гайнаўскі фонд „Яны гэта Мы”.
Гэтым разам сустрэча была прысвечана аднаўленню калядных зорак.
„Мы не толькі аднаўляем калядныя зоркі, але таксама хочам вярнуць традыцыю калядавання ў Старым Беразове”, – кажа старшыня фонду „Яны гэта Мы” Наталля Герасімюк:
– Зоркі ляжалі, ніхто імі не карыстаўся, яны былі ўжо такія брыдкія, непрыгожыя. Калі мы разам з жыхарамі Старога Беразова адновім гэтыя зоркі, то напэўна сёлета з зоркамі каляднікі пойдуць і будуць хваліцца, што гэта яны зрабілі.
Аднаўленне калядных зорак у Старым Беразове, што на Гайнаўшчыне, прайшло ў межах беларускіх вячорак. Сустрэчы ладзіць фонд „Яны гэта Мы”.
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя
