Беларускія журналісты з Падляшша чыталі дзецям казкі



У рамках ХVI Агульнапольскага тыдня чытання дзецям, вучні Непублічнай школы імя Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку слухалі беларускія казкі. 

Сёлета свае любімыя дзіцячыя апавяданні і вершы зачыталі журналістка „Нівы” Міра Лукша і журналіст „Радыё Беласток” Міхась Сцепанюк.

– Прыгадаў, што хіба ў хаце маю зборнічак казак, якія мой старэйшы брат у пачатку 90-х прынёс са школы. Гэтыя кніжкі прывезлі з Беларусі. Я сам чытаў гэтыя казкі. І падумаю, што файна было б сённяшнім дзеткам іх прачытаць. Кніжка, праўда, не выглядае так прыгожа, як сучасныя, але мне падалося, што дзецям спадабалася, і было пра што запытаць.

Як адзначыла ініцыятарка сустрэчы бібліятэкар Эва Сегень, школа менавіта беларускім словам хоча адзначаць Агульнапольскі тыдзень чытання дзецям.

 

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара