Беларусы Англіі: Мы ясна разумеем што беларусы не могуць пакуль што выходзіць



Дапамога таксама ўцекачам з Беларусі, якія прыязджаюць у Англію, а таксама палітвязням і іх сем’ям – такімі сталі асноўныя напрамкі дзейнасці беларускай дыяспары ў Туманным Альбіёне. У краіне па-ранейшаму адбываюцца акцыі салідарнасці, што збіраюць да некалькіх дзесяткаў удзельнікаў, – распавёў беларус спадар Алекс:

„Гэта ніколі не давалася так лёгка, хацеў сказаць. Але мы трымаемся, мы ясна разумеем становішча ў Беларусі, што беларусы праз пэўныя прычыны не могуць пакуль што выходзіць. Зараз спадзяемся стачкі, забастоўкі. Але пакуль гэтага не адбылося, для гэтага мы і ёсць, каб яны бачылі, што мы салідарныя”.

Суразмоўца дадаў, што дагэтуль таксама прыярытэтнай застаецца тэма з санкцыямі. Гэта адзін з спосабаў уздзеяння на беларускія ўлады з-за мяжы.

Беларускае Радыё Рацыя