Беларусы Арлянскай і Чыжоўскай гмін сустрэліся «На мяжы»



На мяжы вёскі Крывятычы, што ў гміне Орля і вёскі Чыжоўскай гміны — Мора, прайшоў народны беларускі фэст «На мяжы». На думку войтаў гэтых гмін, хоць у назве мерапрыемства і прысутнае слова «мяжа», то па праўдзе яе няма.

Пётр Сэльвэсюк, войт гміны Орля:

— Мяжы няма, бо нас аб’ядноўваюць супольныя мэты, а менавіта: захаваць культуру, каб меншасць набірала сілы а не памірала.

Юры Васілюк, войт гміны Чыжы:

— Гэта нагода да таго, каб гэтыя гміны нешта рэалізоўвалі разам. Гэта вельмі падобныя гміны, дзе жыве беларуская меншасць, і я спадзяюся, што гэтая беларуская меншасць будзе выкарыстоўваць гэты свой козыр у выглядзе сваёй прыгожай культуры.

У час мерапрыемства выступілі калектывы, што дзейнічаюць пры Арлянскім і Чыхоўскім гмінных асяродках культуры, ды госці, у тым ліку «Купалінка» з Менска.

Перад фэстам адбыўся футбольны матч паміж камандамі Орлі і Чыжоў.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя