Беларусы Батумі ўшанавалі памяць Вітольда Ашурка



Дзень палітвязня адбыўся ў грузінскім Батумі 21 траўня. Акцыя сабрала некалькі дзясяткаў актывістаў, і на ёй ўзгадалі як Вітольда Ашурка, так і іншых палітзняволеных, што цяпер знаходзяцца за кратамі ў Беларусі.

Беларусы разгарнулі вялікі бел-чырвона-белы сцяг і праспявалі „Пагоню”. Таксама да акцыі далучыліся грузінскія палітыкі і было грузінскае тэлебачанне.

Апроч гэтага на беразе Чорнага мора адбыўся перформанс, падчас якога дзяўчаты навязалі вялікую колькасць стужак і гэтыя тысячы бел-чырвона-белых стужак сталі сімвалам скалечаных лёсаў у няволі за сценамі турмаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Батумі

[manual_related_posts]