Беларусы Беластока правялі акцыю ў падтрымку Аляксандра Івуліна



Беларусы Беластока ў нядзелю, 16 студзеня, правялі акцыю ў падтрымку  Аляксандра Івуліна, футбаліста „Крумкачоў”, журналіста „Трыбуны” і аўтара ютуб-канала „ЧестнОК”.

17 студзеня пачаўся суд над Аляксандрам. Працэс праходзіць у судзе Савецкага раёну Менска. Івуліна абвінавачваюць па ч. 1 арт. 42 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Журналіста затрымалі 3 чэрвеня 2021 года і спачатку яму прысудзілі адміністрацыйны арышт – 30 сутак. А другога ліпеня Івулін атрымаў статус падазраванага па крымінальнай справе – піша тг “Мост”.

[manual_related_posts]