Беларусы Беластоку: На Купальскім вогнішчы спалім усё дрэннае з Беларусі



Беларуская дыяспара адзначыла Купалле пад Супраслем.

Кажа суарганізатарка свята, прадстаўніца ініцыятывы «Славянскія вячоркі» Наталля Івінская:

– Нашай песняй “Купалінка” мы падтрымліваем усіх нашых беларусаў, якія перажылі і перажываюць такі складаны час. Заклікаем усіх беларусаў да таго, каб таксама аб’яднацца і адчуць нашу традыцыйную беларускую культуру.

Падчас свята ўдзельнікі спявалі беларускія песні, танцавалі, пускалі купальскія вянкі і палілі купальскае вогнішча. Беларускае Купалле плануецца паўтарыць і ў наступным годзе.

 

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя