Беларусы Беластоку падтрымалі Аляксандра Івуліна футбольным матчам   



У Беластоку адбыўся футбольны матч у падтрымку палітычнага зняволенага, гульца ФК „Крумкачы” і спартовага журналіста Аляксандра Івуліна.

Пра значэнне для беларусаў асобы Івуліна распавялі гульцы і заўзятары матча:

– Ён – сапраўдны беларус. Ён не маўчаў і выказваў сваё меркаванне. І пры гэтым у камандзе, у якой ён гуляў, праявілі салідарнасць з яго меркаваннем і перайшлі на ягоны бок. І таксама не маўчалі. Івулін быў тварам гэтай каманды.

– Ён – сапраўдны беларус. Патрыёт. Чалавек з вялікай літары.

– За смеласць, за грамадзянскую пазіцыю.

Усе гульцы каманды беларусаў былі апрануты ў цішоткі з надпісам „Аляксандр Івулін 25”. Выніковы лік матчу 7:4 на карысць польскай каманды. Аднак арганізатары запэўнілі, што гэта не апошняя сустрэча.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Аднак арганізатары запэўнілі, што гэта не апошняя сустрэча.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара