Беларусы Кіева: У гэтай сітуацыі можна чакаць чаго заўгодна



Сітуацыя вакол магчымай вайны ва Украіне па-ранейшаму застаецца не спакойнай. У краіне працягваюцца акцыі, накіраваныя супраць расейскай агрэсіі.

Жыхары і госці сталіцы абмяркоўваюць крокі палітычных лідараў і верагодныя сцэнары. Беларускія актывісты таксама падзяліліся меркаваннямі наконт украінскай рэчаіснасці.

– Гэта больш нагнятанне абстаноўкі. Але калі паглядзець на тое, хто ў нас зараз галоўнакамандуючы беларускім войскам, то чакаць можна чаго заўгодна.

– Больш думаю, што гэта проста пад шумок ідзе акупацыя Беларусі. Напэўна гэта будзе сцэнар Крыма. Ёсць разуменне ў свеце, што калі будуць захоплены Беларусь і Украіна, то гэта пачынаюцца актыўныя дзеянні па збіранні земляў. Земляў, якія не хочуць у склад Расеі, яны не хочуць зноўку ў СССР.

“Менавіта таму і важна заставацца салідарнымі, трымацца разам і дапамагаць адно адному”, – зазначаюць беларусы Кіева.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]