Беларусы не хочуць вяртацца на Радзіму на святочныя вакацыі



На Радзіму на святочныя вакацыі большасць беларусаў, што знаходзіцца ў Польшчы, вырашыла ня ехаць. Яны пабаяліся не вярнуцца ў краіну-суседку. Але ёсць тыя, хто выпрабавалі свой лёс, напрыклад, беларуска спадарыня Катажына, якая з мэтаў бяспекі не называе свае прозвішча:

Я нарэшце вырашыла наведаць сваіх бацькоў, якіх доўга не было магчымасці наведаць. Выязджала я ў 20 чыслах снежня мінулага года, каб правесці Раство. Раней гэта нажаль не было магчыма, зараз гэта нарэшце атрымалася. Вярнулася я некалькі дзён таму. Паездкай я больш-менш задаволеная, хаця я вельмі моцна здзіўленая тым, што там убачыла„.

Як адзначыла суразмоўца, у бліжэйшы час яна не збіраецца больш ехаць у Беларусь. Па-першае, ёсць рызыка, што не выпусцяць за межы, па-другое, на радзіме пануе вельмі прыгнечаны і дэпрэсіўны настрой.

Беларускае Радыё Рацыя