Беларусы Нідэрландаў арганізуюцца



Арганізацыя і падрыхтоўка Купалля, правядзенне некалькіх выставак і стварэнне Асацыяцыі беларусаў Нідэрландаў. Такімі за апошнія месяцы сталі актыўнасці нідэрландскай дыяспары беларусаў, – распавёў яе сябра Ілля Шчарбіцкі:

– Ужо былі заклікі, каб нам арганізавацца, і пачаць мець уласную арганізацыю. Была створана працоўная група, і цяпер мы на апошніх кроках стварэння гэтай арганізацыі.

Беларус Ілля Шчарбіцкі звярнуў увагу, што такія культурна-арыентаваныя дзеянні дапамагаюць актываваць яшчэ большую колькасць людзей у дзейнасць дыяспары і наладзіць сувязі ўнутры яе.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]