Беларусы Нямеччыны: людзей прымушаюць прышчапляцца
Звыш 60 працэнтаў – такая колькасць насельніцтва Берліна ўжо атрымала 2 дозы вакцыны ад каранавіруса. Менавіта такія меры дазваляюць жыць у звыклым рэжыме без сур’ёзных абмежаванняў, – распавёў беларус, які жыве ў Нямеччыне, Роберт Хісматулін:
„Эпідэмія коронавируса нікуды не сышла, яна да гэтага часу актуальная, і ў Нямеччыне ў тым ліку. У нас цяпер прыкладна 61 працэнт прышчэплены цалкам, якая частка прышчэпленая адной вакцынай не магу сказаць. Цяпер мяняюць правілы для ўсіх непрышчэпленых – ўводзяць ўзмацненне жорсткасці, так ці інакш, людзей прымушаюць прышчапляцца”.
На дадзены момант у Нямеччыне плануюць прыняць больш жорсткія меры для тых, хто не быў вакцыянаваны. Гэта неабходна для спынення чацвертай хвалі каранавіруса.
Беларускае Радыё Рацыя
