Беларусы сталі ездзіць ва Украіну ўдвая часцей



Беларусь увайшла ў «топ-дзясятку» краін па колькасці грамадзян, якія наведваюць Украіну, і заняла другое месца пасля Малдовы.

Паводле афіцыйнае статыстыкі, сёлета з 1 студзеня па 1 ліпеня Украіну наведаў болей за мільён беларусаў.

Прэзідэнт Асацыяцыі турыстычных агенцтваў Украіны Антон Рудзіч пацвярджае, што паток з Беларусі павялічыўся: “Адзін з украінскіх аператараў выйшаў на беларускі рынак і вазіў адтуль турыстаў у Затоку, што ў Адэскай вобласці. Прычым аб’ём сёлета быў такі, што не хапала аўтобусаў».

На думку іншых экспертаў, павелічэнне патоку таксама можа быць звязанае з конкурсам Еўравізія ў Кіеве. Таксама беларусы карысталіся авіяпералётамі праз Кіеў у іншыя краіны. Акрая таго, у памежных раёнах беларусы аднавілі, гэтак званыя, shop-туры ва Украіну.