Беларусы сярод пераможцаў Міжнароднага біенале выяўленчага мастацтва



У Бельскім доме культуры падвялі вынікі 7 Міжнароднага біенале выяўленчага мастацтва маладых “Захапленні і Таленты” – За “Залатую, Срэбную і Бронзавую палітры” – узнагароду бургамістра горада Бельска Падляшскага.

Ва ўзроставай катэгорыі 9-12 гадоў на пяць лепшых мастацкіх работ – тры аўтарства дзетак з Беларусі. “Мы атрымалі каля 1700 мастацкіх работ з усяго свету,” – кажа дырэктар Бельскага дому культуры Альжбета Фіёнік:

– Мы атрымалі шмат работ з Кітая, Індыі, Ізраіля, Венгрыі, Балгарыі, Расеі, ЗША. Вядома, з Беларусі вельмі шмат работ. І многія з іх добра ацэненыя. “Залатую палітру” атрымала  дзяўчынка з Камянца.

У Беларусь паехалі таксама „Срэбная і Бронзавая палітры”ды шмат дыпломаў. Лепшыя працы можна пабачыць на выставе, якая будзе працаваць ў доме культуры да канца чэрвеня. Створаны  таксама адмысловы альбом.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя  

Фота аўтара