Беларусы ў Львове трэція пасля палякаў і немцаў



Беларускія турысты па-ранейшаму займаюць трэцяе месца сярод замежнікаў, якія наведваюць Львоў – пасля палякаў і немцаў. Багата нашых землякоў сустрэла ў сталіцы Галічыны і навагоднія святы.

Пра турыстычныя перспектывы Львова разважае мэнэджэр турагенства Аксана Білык:

– Калі мы кажам пра Львоў турыстычны, калі кажам Львоў, то вельмі шмат людзей ведаюць, вельмі шмат асацыююць месца, дзе ён знаходзіцца. Вельмі шмат высілкаў робіцца дзеля таго, каб прывезці турыстаў у Львоў. Але нельга сказаць, што ўсё робіцца толькі для турыстаў, бо турыстыпрыязджаюць толькі на некалькі дзён, а дарогі, інфраструктура застаюцца, тое чым далей карыстаюцца самі львавяне.

Украінскія тураператары ўпэўненыя, што плынь беларускіх вандраўнікоў у сталіцу Галіччыны была б значна большай пры належнай арганізацыі транспартнага спалучэння. З беларускай сталіцы ў Львоў ходзіць толькі адзін прамы цягнік, і таму большасці турыстаў даводзіцца дабірацца праз Кіеў ці Луцк.

Беларускае Радыё Рацыя