Беларусы ў выгнанні: Спадзяемся, што мы яшчэ спатрэбімся нашай краіне
Шмат беларусаў розных плыняў міграцыі за гады існавання дыктатуры ў Беларусі знайшлі сабе прытулак у суседняй Польшчы.
Выгнаныя з універсітэтаў, з працы і выціснутыя з роднай Беларусі, яны змаглі рэалізавацца ў замежжы, кажа Алена Копач, якая ўжо 15 год жыве ў Варшаве:
– 15 гадоў таму мяне выкінулі з універсітэту за палітычную дзейнасць, за Плошчу. Таму я прыехала сюды і вучылася па “Праграме Каліноўскага”. Я зрабіла сабе перапынак, каб вучыцца на праграме “Новыя кадры для новай Беларусі”. І спадзяюся, што пасля зменаў дэмакратычных у Беларусі мы спатрэбімся нашай краіне.
Дзяніс Быстрык:
– Я – з Наваградка. Мы – уцекачы ранейшай хвалі міграцыі. Я прыехаў у 2010. Працую настаўнікам ангельскай мовы на кітайскую фірму. І гэта ўсё адбываецца анлайн.
Паводле Алены і Дзяніса, вядома, не ўсе з’ехаўшыя беларусы пры змене ўлады вернуцца на Радзіму. Хто стварыў сем’ю, абзавёўся жыллём у дружалюбнай Польшчы, не будуць мяняць сваё жыццё. Але ніколі не будуць раўнадушнымі да сваёй этнічнай Радзімы – Беларусі.
Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя
