Беларусы Уроцлава ўшанавалі памяць Вітольда Ашурка



У нядзелю 23 траўня беларусы Уроцлава ушанавалі памяць палітвязня Вітольда Ашурка, які загінуў у няволі пры нявысветленых абставінах.

Акцыя прайшла на Плошчы Вольнасці а 15 гадзіне.

„Смерць палітвязня Вітольда Ашурка, які загінуў 21 траўня ў беларускай калоніі ў Шклове, паказала, што месца ўтрымання палітвязняў на сёння ўяўляюць сабой паўнавартасны канцэнтрацыйны лагер, дзе ствараюцца ўмовы для фізічнага знішчэння людзей”, – выказаліся ўдзельнікі.

Канстанцін Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, Уроцлаў