Беларусы Варшавы напісалі дыктоўку



Традыцыйную дыктоўку з нагоды свята роднай мовы беларусы, якія жывуць у польскай сталіцы, пішуць ужо восьмы раз.

IMG_1699

На жаль, у гэтым годзе мерапрыемства атрымалася нешматлюдным, але ўдзельнікі не падаюць духам. Кажа беларускі мовазнаўца Зміцер Саўка:

–   Перадусім беларуская дыктоўка – гэта далучэнне да беларускага слова іншых людзей. Гэта мая місія, маё прызначэнне. Ведаеце, кожны сімвалічны акт, калі ён робіцца нават адным чалавекам, ужо мае сэнс. Для таго, каб адчуць свята; для таго, каб адчуць адметны дзень у сэрцы, ніхто не патрэбны. Патрэбна адно сэрца. Ужо калі ў ім ёсць свята, значыць свята адбылося.

Агульнабеларускую дыктоўку ў Варшаве традыцыйна ўжо арганізуе  ініцыятыва “Беларуская нацыянальная памяць”.

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі