Беластачане збіраюць гуманітарную дапамогу для ўцекачоў з Украіны



У Беластоку збіраецца гуманітарная дапамога для ўцекачоў з Украіны.

Збіраецца ежа, спальныя мяшкі, бінты і іншая рэчы першай неабходнасці. Апавядае прадстаўнік гарадскіх уладаў Рафал Рудніцкі:

Шаноўнае спадарства, дарагія беластачане. Мы запусцілі тут, у Цэнтры грамадзянскай актыўнасці на вуліцы Святога Роха, 3 збор ахвяраванняў. Збор рэчаў, якія патрэбныя там, ва Украіне. Збіраем доўгатэрміновыя прадукты харчавання. Збіраем гігіенічныя сродкі, бінты і перавязачныя матэрыялы, матрацы, спальнікі, каб яны маглі патрапіць на Усход, да нашых сяброў з Украіны.

Улады горада Беласток прадаставяць каля 6000 месцаў начлегу для ўцекачоў з Украіны. Толькі за суботу Беластачане сабралі дастаткова вялікую колькасць гуманітарнай дапамогі, якая будзе выслана ў Львоў.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]