Беласточчына ў малюнках



Беласточчыну ў малюнках прэзентавалі ў Бельску-Падляшскім. У гарадской Ратушы адкрылася выстава працаў Уладзіслава Пятрука.

CIMG2182_2

„Нельга было абмінуць гэты горад,” – кажа мастак-графік:

– Я шмат маляваў для Бельска-Падляшскага, для бургамістра. Але выставы ў Бельску ў мяне яшчэ не было. У Ратушы я прадставіў малюнкі падляшскіх цэркваў, краявідаў Бельска-Падляшскага, Белавежы, ваколіц Рыбалаў, Козлікаў.

Выставу малюнкаў Уладзіслава Пятрука ў Бельскай ратушы будзе можна паглядзець яшчэ да 30-га красавіка.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара