Беласток-Крыўляны ў рэестры сусветных аэрапортаў



Невялікія пасажырскія самалёты ўжо могуць прызямліцца ў аэрапорце Крыўляны ў Беластоку. Упраўленне грамадзянскай авіяцыі падоўжыла сертыфікат аэрапорта 3 красавіка, а 21 траўня гэты факт быў абвешчаны ў Бюлетэні AIP (Aeronautical Information Publication).

Гэта азначае, што з гэтага дня аэрапорт Беласток-Крыўляны даступны для выкарыстання авіяперавозчыкамі, якія кіруюць самалётамі, у адпаведнасці з дзеючым авіяцыйным заканадаўствам.

– Вядома, на дадзены момант усе аэрапорты абезрухомілі з-за каронавіруса. Перад пачаткам пандэміі да нас прыехаў перавозчык, які быў зацікаўлены ў запуску рэгулярных рэйсаў з Крыўлян. Мы спадзяемся, што пасля спынення пандэміі ён надалей будзе зацікаўлены, – кажа прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі.

 

bialystok.pl