Беласток: праблемы на дарогах з-за снегападу
Год таму
Тоны снегу на тратуарах, праблемы з грамадскім транспартам ды вялікія чэргі на дарогах. Так выглядаў сёння раніцай Беласток ды іншыя мясцовасці Падляшша. Вялікі снегапад адчулі ўсе жыхары рэгіёна. Некаторыя гмінныя дарогі надалей непраезныя, а на іншых вадзіцелі прымушаныя ехаць з невялікаю хуткасцю. Хоць сітуацыя нармалізуецца, але надалей тоны снегу ляжаць на ходніках і дарогах.
– Цяжка прайсці, слізка. Аўтобуса №1 не было ўвогуле. Добра, што мяне падвезлі да Беластока.
Вялікія снегапады і маразы на Падляшшы пакуль застаюцца. Паводле прагнозаў, нас чакае плюсавая тэмпература і дождж.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота Kurier Poranny