Беласток ставіць на экалогію



Да 23 жнiўня жыхары Беластоку маюць магчымасць абраць месца для трэцяга ў горадзе зялёнага аўтобуснага прыпынку. Два ўжо існуюць: на пляцы Незалежнага Аб’яднання Студэнтаў у цэнтры горада.

Кажа прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі:

– Прапануем тры лакалізацыі. Адна з іх – прыпынак нумар 163, каторы знаходзіцца на вуліцы Канстытуцыі 3 мая. Наступны прыстанак 282 – Палацова і гатэль Gołębiewski . І прыстанак 288 – Пястоўска і касцёл Святога Духа.

Адзін “зялёны прыпынак”, на якім і побач якога шмат раслін і кветак, каштуе 56 тысяч злотых. Новы прыпынак пабудуюць яшчэ ў гэтым годзе, на працягу верасня і кастрычніка. Галасаваць жыхары Беластока павінны на сайце гoрада. Прэзідэнт Беластока абяцае, што ў 2020 годзе ў горадзе паўстане міні-пасека. Дарэчы, сёлета ў горадзе з’явіліся квітнеючыя лугі – тэрыторыі, якія адмыслова не косяцца, і на якіх высадзілі разнастайныя кветкі, у тым ліку сланечнікі.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Васіля Кроквы