Беласток: выстава „Беларусы маюць голас”



“Беларусы маюць голас” – фотавыстава пад такім загалоўкам адкрыецца ў цэнтры Беластока.

Obrazek posiada pusty atrybut alt; plik o nazwie 2_5465405717349405255-1024x683.jpg

Фотавыстава прымеркаваная да жнівеньскіх падзеяў у Беларусі мінулага года, які стаў пераломнай кропкай у жыцці шматлікіх беларусаў і наогул краіны. Уцякаючы перад пераследам перад рэжымам Лукашэнкі за выказванне сваёй палітычнай і грамадзянскай пазіцыі, шмат беларусаў апынулася ў Беластоку.

„Выстава з’яўляецца своеасаблівай справаздачай з дзейнасці дыяспары беларусаў Беластока”, – кажа старшыня фонду Беларусь 2020 і суарганізатар выставы – Марына Ляшчэўская.

„На гэтай выставе мы пабачым больш за 20 фатаграфічных прац, якія пакажуць, што рабіла беларуская дыяспара на працягу гэтага году ў Беластоку. Якія акцыі ладзіла, як дапамагала беларусам, якія ўцякалі з краю. Як гуляла, як святкавала Купалле, і гэтак далей. Усіх запрашаем адведзіць нашую выставу”.

Арганізатар выставы з’яўляецца Фонд „Беларусь 2020”. Партнёры выставы: гарадскія ўлады, Галерэя імя Сленьдзіньскіх, Фонд „Тутака”

Адкрыццё выставы адбудзецца а 15:00. Яна будзе дзейнічаць да 3-га снежня.

Беларускае Радыё Рацыя