Беластоцкая сустрэча з Аляксандрай Чарняўскай



На сустрэчу з артысткай і псіхолагам Аляксандрай Чарняўскай запрашаюць сябры падляшскага аддзялення партыі „Разам” ў рамках “Разам-Місіі”. Чарняўская родам з Падляшша, аўтарка ў тым ліку  інсталяцыі ў цэнтры Беластоку “Кінавока”,  прысвечанай ураджэнцу Беластоку Дзігу Вертаву. Таксама Чарняўская выдала серыю працаў на тэму складанай падляшскай гісторыі, у тым ліку бежанства і пасляваеннага перыяду.

На сустрэчу запрашае Севярын Пракапюк з партыі „Разам”:

– Аляксандра Чарняўская напісала цыклы пра бежанства і пра злачынствы Бурага, пра трагічную гісторыю праваслаўнай сям’і. У пятніцу партыя “Разам” арганізоўвае сустрэчу з пісьменніцай.

Сярод тэмаў сустрэчы з Аляксандрай Чарняўскай: стан мастацтва на Падляшшы, апошнія рашэнні Рады гораду Беласток, якія абрэзалі фінансаванне культурніцкіх праектаў і каму перашкаджае ці пагражае Дзіга Вертаў. Дзея пройдзе 3 лютага ў беластоцкай кавярні „Лялек” а 18 гадзіне.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя