Беластоцкі магістрат зняў з распаўсюду беларускамоўны даведнік



Управа горада Беласток, зняла з распаўсюду беларускамоўную версію турыстычнага даведніка пасля публікацыі пра памылкі.

«Пасля таго, як мы атрымалі паведамленне пра памылкі ў перакладзе, мы адразу ж адклікалі даведнік з распаўсюду. Мы просім прабачэння, асабліва ў беларускай грамады, за гэтую сітуацыю. Гэтага не павінна было здарыцца », — паведаміла прэс-сакратар прэзідэнта горада Беласток Уршуля Міроньчук.

Яна таксама ўдакладніла, што фірма, якая перакладала даведнік, робіць для горада пераклады і з іншых моваў і дагэтуль не было паведамленняў пра памылкі.

Горад абяцае падрыхтаваць новую, беспамылковую версію даведніка па-беларуску.

Беларускае Радыё Рацыя

паводле radio.bialystok.pl