Беластоцкі павет уключаны ў чырвоную зону эпідэміялагічных абмежаванняў



У спіс паветаў з дадатковымі абмежаваннямі ўвойдзе 51 павет; 17 з іх знаходзяцца ў чырвонай зоне, а 34 – у жоўтай, – заявіў сёння  намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска.

У чырвонай зоне, у якую ўключаны Беластоцкі павет, уведзена забарона на арганізацыю кангрэсаў і кірмашоў, праца санаторыяў.  У спортзалах ёсць абмежаванне – адзін чалавек  на 10 квадратных метраў, у кінатэатрах ён можа складаць 25 адсоткаў  аўдыторыі. У цэрквах і іншых месцах рэлігійнага  культу дазволена 50% -вая  запаўняльнасць будынка, па-за межамі абмежавання складае яна  150 чалавек. Колькасць людзей, якія наведваюць сямейныя ўрачыстасці і вяселлі, абмежаваная да 50, без уліку службовых абавязкаў. Усюды ў грамадскіх месцах трэба будзе закрываць нос і рот.

У жоўтай зоне дзейнічае абмежаванне – адзін чалавек на 4 квадратныя метры для такіх мерапрыемстваў, як: кірмашы, выставы, кангрэсы ці канферэнцыі. У трэнажорных залах ёсць абмежаванне – адзін чалавека на 7 метраў  кв.м. У кінатэатрах гэта можа быць 25 адсоткаў аўдыторыі. Колькасць людзей, якія ўдзельнічаюць у сямейных мерапрыемствах, не можа перавышаць 100 чалавек, без уліку паслуг.

Беларускае Радыё Рацыя