Беластоцкія студэнты і выкладчыкі супраць «рэформы Говіна» (абноўлена)



«Закон Говіна» пагражае аўтаноміі вышэйшых навучальных устаноў у Польшчы – так лічаць студэнты і выкладчыкі ўніверсітэта ў Беластоку, якія сёння чарговы раз пратэстуюць.

Справа датычыць закону, які павінен рэфармаваць вышэйшае школьніцтва і які падрыхтаваў міністр вышэйшай асветы Яраслаў Говін.

Як кажа беларускі гісторык і прафесар універсітэта Алег Латышонак, пасля рэформы ў Польшчы застануцца 5 вялікіх навуковых асяродкаў.

— Мы, вядома. У гэтую вялікую пяцёрку не ўвойдзем, а гэта значыць, што ў выніку прынятых крытэрыяў спачатку трэба будзе звальняць акадэмічных настаўнікаў, потым у нас будуць адбіраць правы напрыклад да прысваення звання доктара, і з часам мы пераменімся ў найлепшым выпадку вышэйшую школу, у якой вядзецца выключна дыдактыка.

У пратэстах прымае таксама ўдзел доктар сацыялогіі, выкладчык універсітэта ў Беластоку, а таксама кандыдат на пасаду прэзідэнта Беластоку Катажына Штоп-Руткоўская:

У значнай меры людзі, што жывуць у Падляшскім ваяводстве не могуць сабе дазволіць выслаць дзяцей у Варшаву, ці Кракаў на універсітэт. Тут таксама фармуецца эліта горада і таму змяншэнне прэстыжу гэтага месца праз меншае дафінансаванне, і перафармаванне вучэльні ў прафесійную школу зробіць з нас «Польшчу Б» яшчэ больш чым мы былі ёй дагэтуль.

Катажына Штоп-Руткоўская адзначае што закон Говіна гэта пагроза ліквідацыі універсітэтаў на гэтак званай усходняй сцяне. Беласток далучыўся да пратэстаў, якія працягваюцца і на Варшаўскім універсітэце варшаўскім, ці Ягелонскім.

Валянціна Лаеўская, Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя