Беластоцкія вучні напісалі беларускую дыктоўку



„Роднае слова” – дыктоўку пад такой назвай напісалі вучні Непублічнай праваслаўнай пачатковай школы імя Кірылы і Мяфодзія. Такім чынам яны далучыліся да святкавання Міжнароднага дня роднай мовы. Пра ідэю і значэнне правядзення падобных мерапрыемстваў вучням распавёў вядоўца дыктоўкі, журналіст нашага радыё Зміцер Косцін.

Гэта мабыць адзіная дыктоўка ў навучальным годзе, якую школьнікі напісалі з ахвотай:

– Трохі цяжка, трохі не.

– Родная мова вельмі важная. Я задаволеная, што напісла гэтую дыктоўку. Трэба адзначаць гэты дзень, каб традыцыя захоўвалася.

– Беларуская мова цудоўная. Па-беларуску размаўляюць у мяне дома.

Тэкст дыктоўкі пад назвай „Роднае слова” вучні школы імя Кірылы і Мяфодзія напісалі паводле твора Аляксандра Крывіцкага. А дыктоўка да Дня роднай мовы прайшла ў непублічнай праваслаўнай школе ў Беластоку ўжо другі год запар.

Беларускае Радыё Рацыя