Белавежа запрашае на ХV «Пэрэточэ»



Два дні музыкі і танцаў многіх народаў чакаюць жыхароў і гасцей Белавежы. Ужо заўтра, 28 ліпеня, пачынаюцца юбілейныыя пятнаццатыя Белавежскія музычныя інтэграцыі «Пэрэточэ-2017».

Як штогод на сцэне ў Белавежы выступяць і калектывы з Беларусі – сёлета «Валачобнікі» і «Купалінка» з Менска, цыганская «Рада» з Гародні і «Тонежанкі» з Тонежа.

«Ідэя “Пэрэточа” простая – паказаць культуры, якія маюць гістарычную сувязь з рэгіёнам Белавежскай пушчы», кажа Ірэна Парфенюк з Фонду «Царкоўная музыка»:

Гэта культура людзей, якія шмат сваёй працы, гісторыі і культуры ўнеслі ў спадчыну гэтай зямлі. Гэта культура польская, беларуская, габрэйская, цыганская, літоўская, татарская,расейская, украінская, яшчэ нямецкая.

Сёлетняе «Пэрэточэ» пачынаецца пераездам на брычках калектываў вуліцамі Белавежы. Пазней у амфітэатры ў Белавежы а 18-ай пачынаюцца канцэрты запрошаных калектываў.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя