Белая – чыстая, культурная рака для жыхароў



Пабудавалі сцэну і месца для гледачоў на сярэдзіне ракі і праводзяць розныя мерапрыемствы.

«Белая – чыстая, культурная рака для жыхароў» — гэта праект тэатра «Ліхтар», які мае вярнуць занядбаную раку Белую беластачанам.

Гэтым разам на сярэдзіне ракі выступіў дуэт «Манюха і Ксаверы». Дуэт выканаў песні па матывах спеваў Палесся.

Спявачка, Манюха Біконт:

— Тэксты гэтых песень вельмі мяне хвалююць, таму я стараюся ў час канцэртаў наблізіць іх да слухача. Гэта прыгожая паэзія, што апавядае пра жыццё прыроду, свет.

Матэўш Тымура, арганізатар:

— Мы марым пра чыстую раку, прыязную для жыхароў, ля каторай можна сесці і памачыць у ёй ногі. А культурныя імпрэзы дапамагаюць у гэтым, бо, як бачым, тут сядзіць шмат людзей і слухаюць музыку.

Чарговая культурная сустрэча над ракой Белай у наступную нядзелю. На сцэне выступяць музыкі, звязаныя з электронным фестывалям Up To Date Беласток.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя