Белліцэісты рыхтуюцца да стаднёўкі



Ужо ў нядзелю трэцякласнікі Белліцэяў з Гайнаўкі і Бельска Падляшскага будуць гуляць на адмысловым балю, які ладзіцца за сто дзён да экзаменаў на атэстат сталасці  – “стаднёўцы”.

“Калі стаднёўка, то толькі ў нашай школе, – кажуць вучні бельскага беларускага ліцэя, – бо так было заўсёды”:

– Гэта нашая традыцыя. Мы маем вельмі многа ўспамінаў з часоў навучання ў гэтай школе. Гэта будзе адзіны такі вечар у нашым жыцці. У нас матыў “дыяментавы баль”.

Да традыцыі ладжання стаднёўкі ў сваёй школе вярнуліся ў гайнаўскім беларускім ліцэі. “Гэта вельмі добрае рашэнне,” – хваліць сваіх вучняў дырэктар школы Яўген Сачко:

– Гэтая традыцыя была вернута ў мінулым годзе. Трэція класы вырашылі, што яны арганізуюць стадзёнку па-за школай і арганізавалі. Але ў гэтым годзе моладзь прыйшла да мяне і сказала: мы хочам, як было раней, арганізаваць у школе.

Кожная стаднёўка ў Польшчы пачынаецца танцам паланэзам. У Бельску Падляшскім моладзь будзе таксама танцаваць беларускую польку, а ў Гайнаўцы – лявоніху.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара