Вялікі аркестр святочнай дапамогі ў Бельску-Падляшскім



У Польшчы прайшоў 23-ці Фінал Вялікага аркестра святочнай дапамогі. Да акцыі далучыўся і Бельск-Падляшскі. 120 валанцёраў збірала грошы на вуліцах горада дзеля дапамогі маленькім ды пажылым пацыентам.

DSC_5153

Жыхары горада гулялі на адмысловых канцэртах у мясцовым Доме культуры. “Трэба дапамагаць адзін аднаму,” – кажа Пятро Асташэўскі, лідар гурту “Гоыракы”:

– Гэта вельмі добрая ідэя. Не толькі ў Польшчы, але і ва ўсім свеце людзі дапамагаюць адны адным. Гэта выдатна, што з’явілася думка зрабіць такую акцыю.  

У Бельску сабрана каля 30 тысяч злотых.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара