Бельск-Падляшскі салідарны з Украінай



“Мы рашуча асуджаем акт расейскай агрэсіі і выказваем сваю салідарнасць з украінскім народам”, – гаворыцца ў заяве, якую прыняла Рада павету ў Бельску-Падляшскім. Заява прынятая адзінагалосна і скіраваная ўладам Польшчы.

Кажа віцэ-стараста Бельскага павету – Пётр Божка:

-У нашай Радзе ёсць і палякі, і беларусы, і ўкраінцы. Таксама людзі гэтых нацыянальнасцяў жывуць і ў горадзе, і ў павеце, таму гэта зразумела, што мы мусім мець сваю пазіцыю ў гэтай справе. Мы ўсведамляем, што гэтая трагедыя, вайна калісьці ў будучыні можа закрануць і Польшчу.

Напярэдадні ў Бельску-Падляшскім прайшла акцыя салідарнасці з Украінай і ўкраінскім народам, падчас якой удзельнікі выказалі катэгарычны супраціў ваеннай агрэсіі Расейскай Федэрацыі супраць Украіны.

Беларускае Раддыё Рацыя

Фота: bielsk.eu

[manual_related_posts]