„Бельск Падляшскі ў жывапісе”



Група бельскіх мастакоў аб’яднаных у Мастацкай майстэрні “Atelier”, якая дзейнічаке пры Бельскім доме культуры, стварыла альбом “Бельск Падляшскі ў  жывапісе”. Гэта стала магчымым дзякуючы фінансавай падтрымцы Гарадской управы. 

“У ім іожна пабачыць амаль сорак прац, якія прадстаўляюць сучасную ды даўнюю архітэктуру горада”, – паясняе суаўтарка выдання і кіраўнік Мастацкай майстэрні “Atelier” Марыя Бабулевіч:

– Альбом утрымлівае працы выкананыя ў розных тэхніках монатыпіі. Працы выкананы сухім пастэлем, а таксама сангінай ды вуглём. Ёсць жывапіс акварэльны, акрылавы і алейны. Дзякуючы гэтаму альбому Бельск Падляшскі далучыцца да мастацкіх гарадоў Польшчы.

Мастацкая майстэрня “Атэлье” дзейнічае з лютага 2013 года. Яе ўдзельнікі ўжо навязалі супрацу з мастакамі з Кобрынскага Палаца культуры. У планах – супольны польска-беларускі мастацкі пленэр.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя